
9-09-1012-01 Аздараўленчая фізічная культура
Кваліфікацыя: Трэнер-выкладчык
Пачатак навучання: Ідзе набор групы
Форма атрымання адукацыі |
Працягласць навучання |
Кошт за ўвесь тэрмін навучання для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь |
Пачатак навучання |
---|---|---|---|
Завочная |
21 месяц |
Кошт навучання разлічваецца пры фарміраванні групы і залежыць ад колькасці слухачоў (12 чалавек - 3100 бел. рублёў) |
Ідзе набор групы (пры ўмове камплектавання групы не менш за 12 чалавек) |
Заяўка на курсы
ПАРАДАК ПРЫЁМУ НА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ
Прыём асоб, за выключэннем непаўналетніх, для атрымання дадатковай адукацыі дарослых ажыццяўляецца ва ўстанове дадатковай адукацыі дарослых пры прад'яўленні імі дакумента, які сведчыць асобу, і прадастаўленні наступных дакументаў:
Для асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю:·
- заява аб паступленні ўстаноўленай формы;
- копія дакумента аб адукацыі, які пацвярджае атрыманне вышэйшай адукацыі з прад'яўленнем арыгінала;
- копія пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь з прад'яўленнем арыгінала (для асоб, якія атрымалі адукацыю ў арганізацыях замежных дзяржаў);
- 3 фатаграфіі памерам 3×4.
Для студэнтаў двух апошніх курсаў вочнай формы атрымання адукацыі:
- заява аб паступленні ўстаноўленай формы;
- 3 фатаграфіі памерам 3×4;·
- завераная пастаронкава па месцы вучобы копія заліковай кніжкі;
- пісьмовая згода (дазвол) рэктара вышэйшай навучальнай установы, у якім навучаецца студэнт, з указаннем курса навучання або ступені вышэйшай адукацыі навучальнай установы.