Перападрыхтоўка: 
Павышэнне кваліфікацыі, навучальныя курсы: 
Час працы:
пн-пт 8:00-13:00,
14:00-17:00

Выберите язык

    Перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю

    21У сучасных умовах, калі хуткасць інфармацыйнай плыні рэзка ўзрастае, а веды абнаўляюцца, на думку спецыялістаў, у сярэднім кожныя тры гады, немагчыма пераацаніць ролю і значэнне дадатковай адукацыі дарослых і, у першую чаргу, перападрыхтоўкі. Гэты від адукацыйных паслуг, паводле прагнозаў вучоных, у бліжэйшыя гады стане найбольш запатрабаваным і эканамічна апраўданым. Перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў накіравана на прафесійнае ўдасканаленне, асваенне новых метадаў, тэхналогій і элементаў прафесійнай дзейнасці, а таксама прысваенне новай кваліфікацыі на ўзроўні вышэйшай адукацыі. Перападрыхтоўка дасць магчымасць павысіць вашу канкурэнтаздольнасць на рынку працы, адкрые новыя магчымасці для кар'ернага росту!

     

    СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ

     

     

    Прафесарска-выкладчыцкі склад інстытута, які задзейнічаны ў адукацыйным працэсе, налічвае больш за 100 чалавек, сярод іх каля 22% выкладчыкі, якія маюць вучоную ступень (вучонае званне). Таксама мы запрашаем спецыялістаў з ліку высокакваліфікаваных супрацоўнікаў іншых навучальных устаноў і практычных работнікаў.

    Да прыёму (залічэння) для асваення зместу адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, дапускаюцца асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксама студэнты, курсанты, слухачы, якія атрымліваюць першую агульную вышэйшую адукацыю, спецыяльную вышэйшую адукацыю па накіраванню адукацыі «Ахова здароўя», апошніх двух курсаў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы бакалаўрыяту або бесперапыннай адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі у дзённай форме атрымання адукацыі па адпаведных профілях адукацыі, напрамках адукацыі, спецыяльнасцях, якія вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

    Для залічэння на навучанне прадстаўляюцца наступныя дакументы:

    Для асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю:

    • заява аб паступленні ўстаноўленай формы;
    • арыгінал і копія дыплома аб вышэйшай адукацыі і дадатку да дыплома;
    • 3 фатаграфіі памерам 3×4;
    • арыгінал і копія пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, 
      выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці 
      (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (для асоб, якія 
      атрымалі вышэйшую (сярэднюю спецыяльную) адукацыю ў арганізацыях замежных 
      дзяржаў);
    • арыгінал і копія дакумента, які пацвярджае асобу;

    Для студэнтаў двух апошніх курсаў дзеннай формы атрымання адукацыі:

    Аплата за навучанне праводзіцца ў пяць этапаў.

    Пасля заканчэння навучання слухачам выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі ўстаноўленага ўзору з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі.

    Арганізаваны набор слухачоў па вышэйназваных спецыяльнасцях праводзіцца двойчы ў год. Восеньскі набор - ВЕРАСЕНЬ, вясновы набор - ЛЮТЫ. Таксама дакументы прымаюцца ўвесь час на працягу навучальнага года. Навучанне пачынаецца па меры камплектавання груп (не менш за 12 чалавек). 

    Іншагароднім слухачам прадастаўляецца інтэрнат

    Заяўка на курсы

    Прыём дакументаў ажыццяўляецца па адрасе:

    вул. Войкава, 21, Навучальны корпус 2, каб. 35

    з 9-00 да 17-00, перапынак з 13.00 да 14.00.

    Тэл. для даведак: 8-0163-46-55-84

     
    Наш адрас:
    225409, Беларусь, Брэсцкая вобласць,
    г.Баранавічы, вул. Войкава, 21
    Тэлефон (факс): 8 0163 46 55 83, 8 0163 46 55 84
    E-mail: ipk@barsu.by
    Skype: cdo_barsu
    Яндекс.Метрика