9-09-0412-10 «Маркетынг»
Кваліфікацыя: маркетолаг
Пачатак навучання: Ідзе набор групы
Форма атрымання адукацыі |
Працягласць навучання |
Кошт за ўвесь тэрмін навучання для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь |
Пачатак навучання |
---|---|---|---|
Завочная |
18 месяцаў |
2500,00 |
Ідзе набор групы |
Дыстанцыйная |
12 месяцаў |
|
Ідзе набор групы |
Заяўка на курсы
ПАРАДАК ПРЫЁМУ НА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ
Да прыёму (залічэння) для асваення зместу адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, дапускаюцца асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксама студэнты, курсанты, слухачы, якія атрымліваюць першую агульную вышэйшую адукацыю, спецыяльную вышэйшую адукацыю па накіраванню адукацыі «Ахова здароўя», апошніх двух курсаў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы бакалаўрыяту або бесперапыннай адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі у дзённай форме атрымання адукацыі па адпаведных профілях адукацыі, напрамках адукацыі, спецыяльнасцях, якія вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Для залічэння на навучанне прадстаўляюцца наступныя дакументы:
Для асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю:
заява аб паступленні ўстаноўленай формы;
арыгінал і копія дыплома аб вышэйшай адукацыі і дадатку да дыплома;
3 фатаграфіі памерам 3×4;
арыгінал і копія пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі,
выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці
(адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (для асоб, якія
атрымалі вышэйшую (сярэднюю спецыяльную) адукацыю ў арганізацыях замежных
дзяржаў);
арыгінал і копія дакумента, які пацвярджае асобу;
Для студэнтаў двух апошніх курсаў дзеннай формы атрымання адукацыі:
заява аб паступленні ўстаноўленай формы;
3 фатаграфіі памерам 3×4;
арыгінал і копія дакумента, які пацвярджае асобу;
завераная пастаронкава па месцы вучобы копія заліковай кніжкі;
Аплата за навучанне праводзіцца ў пяць этапаў.
Пасля заканчэння навучання слухачам выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі ўстаноўленага ўзору з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі.
Арганізаваны набор слухачоў па вышэйназваных спецыяльнасцях праводзіцца двойчы ў год. Восеньскі набор - ВЕРАСЕНЬ, вясновы набор - ЛЮТЫ. Таксама дакументы прымаюцца ўвесь час на працягу навучальнага года. Навучанне пачынаецца па меры камплектавання груп (не менш за 12 чалавек).