Мэта навучання: фарміраванне неабходных ведаў у галіне рэабілітацыі дзяцей з АПФР ва ўмовах арганізаванай дзейнасці ў вольны ад заняткаў час. Пазнаёміць слухачоў з асаблівасцямі развіцця і спецыяльнай псіхалогіяй дзяцей, якія маюць псіхафізічныя расстройствы. Навучыць сучасным метадам педагагічнай работы і спосабам сацыяльнай адаптацыі дзяцей з адхіленнямі ў паводзінах, падрыхтаваць спецыялістаў да практычнай дзейнасці ва ўмовах інклюзіўнай прасторы.
Кантынгент слухачоў курсаў: цьютары, псіхолагі, дэфектолагі, лагапеды, выхавальцы, педагогі дадатковай адукацыі, настаўнікі, арганізатары вольнага часу, валанцёры, сацыяльныя педагогі, музычныя кіраўнікі, а таксама зацікаўленыя бацькі.
Тэрміны аказання адукацыйных паслуг - 2,5 месяцы.
Рэжым заняткаў - 2 заняткі на тыдзень у вячэрні час.
Па заканчэнні навучання выдаецца сертыфікат аб навучанні дзяржаўнага ўзору.
Тэлефон для даведак: 8 (0163) 46 55 83, 8 (0163) 46 55 84; +375 29 792 08 22 (МТС)
