Перападрыхтоўка: 
Павышэнне кваліфікацыі, навучальныя курсы: 
Час працы:
пн-пт 8:00-13:00,
14:00-17:00

Выберите язык

    Агульная інфармацыя

    Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» створаны 1-га верасня 2009 года загадам рэктара ўніверсітэта № 361 ад 26.08.2009 на падставе рашэння Савета ўніверсітэта і ў адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2009 №17-17/133 і рэалізуе адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых.

    Мы ажыццяўляем сваю дзейнасць па запатрабаваных у рэгіёне напрамках павышэння кваліфікацыі і спецыяльнасцях перападрыхтоўкі, арыентуючыся на ўдасканаленне якасці навучання, прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій, павышэнне практычнай накіраванасці навучання.

    Наладжана супрацоўніцтва з установамі і арганізацыямі г. Баранавічы, спецыялісты якіх аказваюць садзейнічанне ў арганізацыі адукацыйнага працэсу па розных адукацыйных праграмах, але і дзеляцца сваім практычным вопытам са слухачамі ў якасці выкладчыкаў.

    Вядзецца плённае супрацоўніцтва з універсітэтамі-партнёрамі блізкага і далёкага замежжа па прадстаўленні адукацыйных паслуг у межах адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, вучэбных курсаў.

    Прафесарска-выкладчыцкі склад інстытута, які задзейнічаны ў адукацыйным працэсе, налічвае больш за 100 чалавек, сярод іх парадку 22% выкладчыкі, якія маюць вучоную ступень (вучонае званне).

    У арганізацыі адукацыйнага працэсу выкарыстоўваюцца традыцыйныя і інавацыйныя метады, сродкі і формы навучання, у тым ліку, шырока прымяняюцца дыстанцыйныя тэхналогіі.

    Іншагароднім слухачам забяспечваюцца камфортныя ўмовы пражывання.

    У складзе БарДУ інстытут прайшоў сертыфікацыю на адпаведнасць патрабаванням сістэмы менеджменту якасці СТБ ISO 9001 – 2015.

    Асноўнымі задачамі для нашага калектыву зяўляюцца:

    •  рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых;
    • аператыўнае задавальненне патрэб арганізацый, а таксама індывідуальных запытаў грамадзян у павышэнні сваёй прафесійнай падрыхтоўкі, атрыманні дадатковай кваліфікацыі;
    • пастаяннае ўдасканаленне якасці навучання слухачоў, павышэнне яго практычнай накіраванасці на рашэнне канкрэтных прафесійных задач;
    • стварэнне сучаснай вучэбна-матэрыяльнай базы, найбольш мэтазгоднае выкарыстанне ўсіх відаў чалавечых, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў пры рэалізацыі мэтаў у галіне якасці і дасягненні намечаных вынікаў;
    • рэалізацыя Місіі, Бачання і Палітыкі ўніверсітэта ў галіне якасці, выкананне патрабаванняў стандартаў сістэмы менеджменту якасці ўніверсітэта;
    • развіццё сацыяльнага партнёрства, стварэнне спрыяльнага асяроддзя для асобасна-прафесійнага развіцця слухачоў і супрацоўнікаў інстытута, заснаваных на высокіх этычных стандартах;
    • наладжванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з айчыннымі і замежнымі партнёрамі, вывучэнне і ўкараненне ў практыку перадавога вопыту работы ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, блізкага і далёкага замежжа ў галіне рэалізацыі адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых.

    Інстытут рэалізуе наступныя адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых:

    • адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў;
    • адукацыйная праграма перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю;
    • адукацыйная праграма навучальных курсаў (лекторыі, тэматычныя семінары, трэнінгі і іншыя віды навучальных курсаў);
    • адукацыйная праграма стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў (па ўзгадненні з арганізацыяй, якая накіроўвае спецыяліста на стажыроўку);
    • адукацыйная праграма падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

    Мы даём магчымасць кожнаму кіраваць улвснай будучыняй і развіццём сваёй асобы, дапамагаем стаць больш канкурэнтаздольнымі на рынку працы

     
    Наш адрас:
    225409, Беларусь, Брэсцкая вобласць,
    г.Баранавічы, вул. Войкава, 21
    Тэлефон (факс): 8 0163 46 55 83, 8 0163 46 55 84
    Skype: cdo_barsu
    Яндекс.Метрика